Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АНІШЧАНКА Валерый Арсеневіч 

АНІШЧАНКА Валерый Арсеневіч

[1891, в. Зіноўеўка, цяпер Пятpоўскі (?) р-н Саpатаўскай вобл., Расія — 10.6.1950, ГУЛАГ], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1917 уступіў у партыю эсэраў, з 1918 — у ВКП(б). Удзельнічаў у грамадзянскай вайне (на баку бальшавікоў). Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. У 1936 выключаны з партыі. У час 2-й сусветнай вайны, верагодна, заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.9.1948 у Краснаярску, дзе працаваў загадчыкам кафедры ў Кpаснаяpскім медыцынскім інстытуце. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.12.1949, як «член антысавецкай арганізацыі і прыслужнік нямецкай адміністрацыі ў 1943 годзе» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Мінеральны канцлагер НКВД Комі АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 7.6.1966. Асабовая справа А. № 19420-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".