Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АНДРЭЙЧЫК Аляксандр Сямёнавіч
[1895, в. Сёгда Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 14.10.1938, Іркуцк, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Ваенна-транспартнай акадэміі Чырвонай арміі. Арыштаваны 20.7.1937. Асуджаны 14.10.1938 за «контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1957.
Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.