Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АНДРЭЙЧЫК Аляксандр Сямёнавіч 

АНДРЭЙЧЫК Аляксандр Сямёнавіч

[1895, в. Сёгда Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 14.10.1938, Іркуцк, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Ваенна-транспартнай акадэміі Чырвонай арміі. Арыштаваны 20.7.1937. Асуджаны 14.10.1938 за «контррэвалюцыйную шкодніцкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 19.10.1957.

Кр.: Жертвы политических репрессий Иркутской области.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".