Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АЛЬШЭЎСКI Кастусь
[н. 1922, в. Новая Гута Вілейскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Вілейскi р-н Мінскай вобл.], удзельнік бел. патрыятычнага падполля. Пасля 2-й сусветнай вайны дырэктар Скародзкай школы Iльянскага р-на Маладзечанскай вобл. У 1947 удзельнiк падпольнай арганізацыі (група С.Яноўскага). Арыштаваны органамi МДБ 16.8.1947. Асуджаны трыбуналам БВА 21.11.1947 за «здраду савецкай радзiме i антысавецкую агiтацыю» да 10 гадоў зняволення i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Мінска i канцлагерах ГУЛАГа.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.
Літ.: Антысавецкія рухі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.