Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АЛЬШЭЎСКI Кастусь 

АЛЬШЭЎСКI Кастусь

[н. 1922, в. Новая Гута Вілейскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Вілейскi р-н Мінскай вобл.], удзельнік бел. патрыятычнага падполля. Пасля 2-й сусветнай вайны дырэктар Скародзкай школы Iльянскага р-на Маладзечанскай вобл. У 1947 удзельнiк падпольнай арганізацыі (група С.Яноўскага). Арыштаваны органамi МДБ 16.8.1947. Асуджаны трыбуналам БВА 21.11.1947 за «здраду савецкай радзiме i антысавецкую агiтацыю» да 10 гадоў зняволення i 3 гадоў пазбаўлення правоў. Пакаранне адбываў у турмах Мінска i канцлагерах ГУЛАГа.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Антысавецкія рухі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".