Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АКСЕЛЬРОД Веніямін Сямёнавіч
[1902, в. Галаўніно (?) Магілёўскага (?) пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 10.12.1937. Абвінавачваўся ў «дзейнасці на карысць польскай разведкі». 29.4.1939 (?) пастановай следчага аддзела НКВД Магілёўскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. №4875 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.