Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » АКСЕЛЬРОД Веніямін Сямёнавіч 

АКСЕЛЬРОД Веніямін Сямёнавіч

[1902, в. Галаўніно (?) Магілёўскага (?) пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 10.12.1937. Абвінавачваўся ў «дзейнасці на карысць польскай разведкі». 29.4.1939 (?) пастановай следчага аддзела НКВД Магілёўскай вобл. вызвалены і рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа А. №4875 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".