Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГЕНФЕР Сара Саламонаўна
[лют. 1907, Крамянчуг, цяпер Украіна — ?], педагог, жонка Васіля Шаранговіча. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 3.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонааpмейская, д. 21/2, кв. 33. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як «член сям‘і здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена, верагодна, у другой палове 1940-х г. 16.12.1949 зноў арыштавана і ў 1950 асуджана да ссылкі. Канчаткова вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.10.1956. Асабовая справа Г. № 7533-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.