Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГЕНФЕР Сара Саламонаўна 

ГЕНФЕР Сара Саламонаўна

[лют. 1907, Крамянчуг, цяпер Украіна — ?], педагог, жонка Васіля Шаранговіча. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай. Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 3.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Чырвонааpмейская, д. 21/2, кв. 33. Асуджана 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД як «член сям‘і здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў Цемнікаўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Вызвалена, верагодна, у другой палове 1940-х г. 16.12.1949 зноў арыштавана і ў 1950 асуджана да ссылкі. Канчаткова вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.10.1956. Асабовая справа Г. № 7533-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".