Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » КАПЛАН Абрам Мееравіч 

КАПЛАН Абрам Мееравіч

[ліп. 1884, Мінск — ?], дзяржаўны дзеяч. З купецкай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту кіраваў прамысловай секцыяй (аддзелам) прэзідыума Дзяржплана БССР. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 12.12.1930 у Мінску па адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 7, кв. 10. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа К. № 30690-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"