Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГРАБНІЦКІ Отан Мікалаевіч
[28.2.1829, маёнтак Арэхаўна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 7.1.1865, Екацярынбург, перасыльная турма], ваенны дзеяч. З шляхецкага роду (бацька Г. ў розныя гады быў лепельскім павятовым і віцебскім губернскім маршалкам шляхты). Вучыўся ў прыватным пансіёне ў Вільні, пасля заканчэння якога паступіў на вайсковую службу, юнкер уланскага палка ў Крыме. Падтрымліваў кантакты з татарскім антыцарскім рухам, за што ў 1854 арыштаваны і за «шкодны характар думак» зняволены на 2 гады ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Потым адпраўлены салдатам у Сібірскі асобны корпус. У 1859 выйшаў у адстаўку і атрымаў магчымасць вярнуцца на радзіму. З першых дзён далучыўся да паўстання 1863—64, камандаваў атрадам інсургентаў у Віцебскай губ., які быў разбіты карнымі войскамі. Узяты ў палон, асуджаны да 6 гадоў катаргі. Загінуў па дарозе ў Сібір.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Лiт.: Дьяков В.А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856—1865 годов: Библиографический словарь. М., 1967; ЭГБ, т. 3.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.