Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГРАБНІЦКІ Отан Мікалаевіч 

ГРАБНІЦКІ Отан Мікалаевіч

[28.2.1829, маёнтак Арэхаўна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 7.1.1865, Екацярынбург, перасыльная турма], ваенны дзеяч. З шляхецкага роду (бацька Г. ў розныя гады быў лепельскім павятовым і віцебскім губернскім маршалкам шляхты). Вучыўся ў прыватным пансіёне ў Вільні, пасля заканчэння якога паступіў на вайсковую службу, юнкер уланскага палка ў Крыме. Падтрымліваў кантакты з татарскім антыцарскім рухам, за што ў 1854 арыштаваны і за «шкодны характар думак» зняволены на 2 гады ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Потым адпраўлены салдатам у Сібірскі асобны корпус. У 1859 выйшаў у адстаўку і атрымаў магчымасць вярнуцца на радзіму. З першых дзён далучыўся да паўстання 1863—64, камандаваў атрадам інсургентаў у Віцебскай губ., які быў разбіты карнымі войскамі. Узяты ў палон, асуджаны да 6 гадоў катаргі. Загінуў па дарозе ў Сібір.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Лiт.: Дьяков В.А. Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856—1865 годов: Библиографический словарь. М., 1967; ЭГБ, т. 3.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".