Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАРЖАНЕЎСКІ Антон Станіслававіч
[28.10(11.11)1910, мяст. Валынцы, Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 19.4.1991], мастак. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ажаніўся, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 16.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.6.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў, але 31.8.1945 быў вызвалены. Уступіў у Саюз мастакоў (1945). Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28.9.1990. Асабовая справа К. № 31574-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998. С.296.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.