Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАРЖАНЕЎСКІ Антон Станіслававіч 

КАРЖАНЕЎСКІ Антон Станіслававіч

[28.10(11.11)1910, мяст. Валынцы, Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — 19.4.1991], мастак. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ажаніўся, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 16.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 58а, кв. 7. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.6.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 3 гадоў папраўча-працоўных лагераў, але 31.8.1945 быў вызвалены. Уступіў у Саюз мастакоў (1945). Рэабілітаваны пракуратурай БССР 28.9.1990. Асабовая справа К. № 31574-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.

Літ.: Беларускі саюз мастакоў. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1998. С.296.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".