Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГОЛУБ Усевалад Пятровіч
[22.12.1903, Мінск — 14.11.1938, Мінск, НКВД], музыкант. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Кіраваў музычнымі гурткамі фабрычна-заводскага вучылішча Наркамасветы, таварыства сляпых, арцелі «Новы шлях». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 38/9, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 16.10.1938 як «агент латвійскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Г. № 24537-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.