Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГОЛУБ Усевалад Пятровіч 

ГОЛУБ Усевалад Пятровіч

[22.12.1903, Мінск — 14.11.1938, Мінск, НКВД], музыкант. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Кіраваў музычнымі гурткамі фабрычна-заводскага вучылішча Наркамасветы, таварыства сляпых, арцелі «Новы шлях». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Заслаўская, д. 38/9, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 16.10.1938 як «агент латвійскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 30.4.1989. Асабовая справа Г. № 24537-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".