Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЖУРАЎСКІ Сцяпан Казіміравіч
[2.9.1885, в. Туркі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Фрунзенская, д. 19, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 16.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай, антысавецкай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.2.1958. Асабовая справа Ж. № 11503-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.