Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЖУРАЎСКІ Сцяпан Казіміравіч 

ЖУРАЎСКІ Сцяпан Казіміравіч

[2.9.1885, в. Туркі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у МВПІ. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 27.11.1936 у Мінску па адрасе: вул. Фрунзенская, д. 19, кв. 5. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 16.11.1937 як «член контррэвалюцыйнай, антысавецкай арганізацыі» да 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19.2.1958. Асабовая справа Ж. № 11503-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".