Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КУЛАК Кіра Канстанцінаўна
[1927, Мінск — ?], навучэнка. З сям’і службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучылася ў школе. Арыштавана 3.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Куйбышава, д. 7, кв. 2. Асуджана судовым органам 9.4.1945 як «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ», за «антысавецкую агітацыю» і «прысягу на вернасць Германіі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з канцлагераў МДБ Карэльскай АССР (ст. Гуціна, дарожна-будаўнічы р-н № 6). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 19.9.1967. Асабовая справа К. № 19810-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.