Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КУЛАК Кіра Канстанцінаўна 

КУЛАК Кіра Канстанцінаўна

[1927, Мінск — ?], навучэнка. З сям’і службоўца. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, вучылася ў школе. Арыштавана 3.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Куйбышава, д. 7, кв. 2. Асуджана судовым органам 9.4.1945 як «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ», за «антысавецкую агітацыю» і «прысягу на вернасць Германіі» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з канцлагераў МДБ Карэльскай АССР (ст. Гуціна, дарожна-будаўнічы р-н № 6). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 19.9.1967. Асабовая справа К. № 19810-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".