Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАРАСЬ Лявон
[1923, в. Дзямідзенкі Дзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 7.9.1954, Мюнхен, Германія], журналіст. Сябра СБМ. У 1944 выехаў з Беларусі ў эміграцыю. Жыў у Германіі, Вялікабрытаніі, з 1948 сябра маладзёжнай арганізацыі «Дванаццатка» (пра якую Я. Запруднік напісаў кнігу). Вучыўся ў Лювэнскім ун-це на агранамічным ф-це (Бельгія). Пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў перакладчыкам на радыё «Вызваленне» («Свабода»). Забіты пры невысветленых абставінах. Паводле адной з версій, савецкімі агентамі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Рагуля Б. Беларускае студэнцтва на чужыне. Лёндан — Нью-Ёрк. 1996; Ёрш С. Приказано уничтожить // День. 2002. 11 апр.
[From the book: vol. III, book 1, p. 460]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.