Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВАСЮКЕВІЧ Віктар Антонавіч
[1919, Таганpог, Расія — ?], літаратар. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВЛКСМ. Падчас арышту супрацоўнік газ. «Знамя свабоды» (?). Арыштаваны 24.12.1940 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1941 за «антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 4.11.1969. Асабовая справа В. № 20110-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.