Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВАСЮКЕВІЧ Віктар Антонавіч 

ВАСЮКЕВІЧ Віктар Антонавіч

[1919, Таганpог, Расія — ?], літаратар. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВЛКСМ. Падчас арышту супрацоўнік газ. «Знамя свабоды» (?). Арыштаваны 24.12.1940 у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 10.4.1941 за «антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў папраўча-працоўных лагераў і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 4.11.1969. Асабовая справа В. № 20110-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".