Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАЛІНКАВЕЦ Васіль Васілевіч
[1919, в. Грышын, цяпер Данецкая (?) вобл., Украіна — ?], акцёр. З сялянскай сям’і. Працаваў у Пінскім гарадскім тэатры. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 5.4.1947 як «памагаты нямецкіх акупантаў» да 4 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 30.11.1992. Асабовая справа К. № 11284-С захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.