Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ВОЛКАЎ Іван Іванавіч
[1918, в. Бучкава Цвярской губ., цяпер Цвярской вобл., Расія — ?], грамадскі дзеяч. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. У 1953 — вязень Брэсцкай турмы. Узяты пад варту 10.8.1953. Асуджаны 12.9.1953 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў пазбаўлення волі (заменена на 5 гадоў). Накіраваны ў Аршанскую турму. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі 21.1.1992. Асабовая справа В. № 11094-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
[From the book: vol. III, book 1, p. 264]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.