Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ВОЛКАЎ Іван Іванавіч 

ВОЛКАЎ Іван Іванавіч

[1918, в. Бучкава Цвярской губ., цяпер Цвярской вобл., Расія — ?], грамадскі дзеяч. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. У 1953 — вязень Брэсцкай турмы. Узяты пад варту 10.8.1953. Асуджаны 12.9.1953 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў пазбаўлення волі (заменена на 5 гадоў). Накіраваны ў Аршанскую турму. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі 21.1.1992. Асабовая справа В. № 11094-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".