Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ІОСЕЛЕВІЧ Гірш Сролевіч
[1915, Мінск — ?], спартыўны трэнер. Удзельнік 2-й сусветнай вайны, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Падчас арышту трэнер спартыўнага таварыства «Чырвоны сцяг». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 11.12.1958 у Мінску. Асуджаны «судовым органам» 29.4.1959 за «антысавецкую прапаганду» да 6 месяцаў папраўча-працоўных работ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 30.12.1964. Асабовая справа І. № 19121-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.