Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ІОСЕЛЕВІЧ Гірш Сролевіч 

ІОСЕЛЕВІЧ Гірш Сролевіч

[1915, Мінск — ?], спартыўны трэнер. Удзельнік 2-й сусветнай вайны, узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Падчас арышту трэнер спартыўнага таварыства «Чырвоны сцяг». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 11.12.1958 у Мінску. Асуджаны «судовым органам» 29.4.1959 за «антысавецкую прапаганду» да 6 месяцаў папраўча-працоўных работ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 30.12.1964. Асабовая справа І. № 19121-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".