Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КРАЎЧАНКА Яўгенія Захараўна
[1913, Таганрог Растоўскай губ., цяпер Расія — ?], актрыса. З сям’і рабочага. Працавала ў Мінскім беларускім гарадскім тэатры (?). Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 2.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 30, кв. 2. Асуджана асобай нарадай пры НКДБ 24.11.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.6.1956. Асабовая справа К. № 6619-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.