Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КРАЎЧАНКА Яўгенія Захараўна 

КРАЎЧАНКА Яўгенія Захараўна

[1913, Таганрог Растоўскай губ., цяпер Расія — ?], актрыса. З сям’і рабочага. Працавала ў Мінскім беларускім гарадскім тэатры (?). Выйшла замуж, гадавала дваіх дзяцей. Арыштавана 2.8.1944 у Мінску па адрасе: вул. Дзяржынскага, д. 30, кв. 2. Асуджана асобай нарадай пры НКДБ 24.11.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 20.6.1956. Асабовая справа К. № 6619-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".