Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ІСАЕВІЧ Мечыслаў Венядзіктавіч
[1912, в. Букарава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 18.2.1942, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Меў няпоўную сярэднюю адукацыю. Падчас арышту кіраўнік дамоў Пушкінскага жыллёвага ўпраўлення. Арыштаваны 17.12.1941 на ст. Мамантаўка Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Школьная, д. 22а. Асуджаны трыбуналам Маскоўскай ВА 30.1.1942 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі пакутнікамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны паводле пастановы прэзідыума Вярхоўнага суда 16.1.1989.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.