Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ІСАЕВІЧ Мечыслаў Венядзіктавіч 

ІСАЕВІЧ Мечыслаў Венядзіктавіч

[1912, в. Букарава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — 18.2.1942, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Меў няпоўную сярэднюю адукацыю. Падчас арышту кіраўнік дамоў Пушкінскага жыллёвага ўпраўлення. Арыштаваны 17.12.1941 на ст. Мамантаўка Маскоўскай вобл. па адрасе: вул. Школьная, д. 22а. Асуджаны трыбуналам Маскоўскай ВА 30.1.1942 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» і «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі пакутнікамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны паводле пастановы прэзідыума Вярхоўнага суда 16.1.1989.

Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".