Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ЗВЯРЫНСКІ Вацлаў Міхайлавіч 

ЗВЯРЫНСКІ Вацлаў Міхайлавіч

[1908, в. Рудня Мінскага пав., цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. — ?], музыкант. З сялянскай сям’і. Працаваў у аркестры Івянецкага «Корпуса аховы пагранічча». Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 18.10.1939 у мяст. Івянец (цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл.). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 29.11.1940 як «агент польскіх разведорганаў» да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 31.8.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 6.6.1989. Асабовая справа З. № 26190-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"