Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГУМІН Мікалай Міхайлавіч
[1905, в. Старое Сяло Замосцкага пав. Холмскай губ., цяпер Польшча — 21.10.1937, Масква, НКВД], вайсковец, службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1929 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік участка Ваенспецбуда. Арыштаваны 20.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Малая Татарская, д. 16, кв. 35. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 19.10.1937 за «шкодніцкую работу, накіраваную на зрыў будаўніцтва аэрадрома» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 6.7.1957. Асабовая справа Г. № 36645 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.