Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГУМІН Мікалай Міхайлавіч 

ГУМІН Мікалай Міхайлавіч

[1905, в. Старое Сяло Замосцкага пав. Холмскай губ., цяпер Польшча — 21.10.1937, Масква, НКВД], вайсковец, службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. У 1929 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік участка Ваенспецбуда. Арыштаваны 20.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Малая Татарская, д. 16, кв. 35. Асуджаны камісіяй НКВД СССР 19.10.1937 за «шкодніцкую работу, накіраваную на зрыў будаўніцтва аэрадрома» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 6.7.1957. Асабовая справа Г. № 36645 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".