Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ІОЛАБ Іван Данілавіч
[1905, Адэса, цяпер Украіна — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык pабочага ф-та Віцебскага электpатэхнічнага інстытута. Арыштаваны 13.9.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Сцяклова, д. 13. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з чыгуначных канцлагераў. 14.12.36 асобай нарадай НКВД тэрмін зняволення скарочаны да аднаго года і шасці месяцаў, але вызвалены толькі 13.4.1940. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа І. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.