Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ІОЛАБ Іван Данілавіч 

ІОЛАБ Іван Данілавіч

[1905, Адэса, цяпер Украіна — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык pабочага ф-та Віцебскага электpатэхнічнага інстытута. Арыштаваны 13.9.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Сцяклова, д. 13. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з чыгуначных канцлагераў. 14.12.36 асобай нарадай НКВД тэрмін зняволення скарочаны да аднаго года і шасці месяцаў, але вызвалены толькі 13.4.1940. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа І. № 10182-с (спынена 16.8.1956) з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".