Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДУБІНЕЦ Іван Іванавіч
[1904, пас. Бабінскае, цяпер Іглінскі р-н, Башкартастан; паводле іншых звестак пас. Велікскі Архангельскага р-на, Расія — 27.5.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт рабочага ф-та Новасібірскага планавага інстытута. Арыштаваны ў 1930-я г. 20.3.1938 узяты пад варту і 20.5.1938 асуджаны «тройкай» НКВД за «злосную контррэвалюцыйную агітацыю сярод зняволеных» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 19.6.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.