Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДУБІНЕЦ Іван Іванавіч 

ДУБІНЕЦ Іван Іванавіч

[1904, пас. Бабінскае, цяпер Іглінскі р-н, Башкартастан; паводле іншых звестак пас. Велікскі Архангельскага р-на, Расія — 27.5.1938, Масква, НКВД], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту студэнт рабочага ф-та Новасібірскага планавага інстытута. Арыштаваны ў 1930-я г. 20.3.1938 узяты пад варту і 20.5.1938 асуджаны «тройкай» НКВД за «злосную контррэвалюцыйную агітацыю сярод зняволеных» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 19.6.1989. Асабовая справа Д. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".