Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ЗВЕРАЎ Дзмітрый Пятровіч
[1901, Масква — ?], педагог. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выкладаў новую гісторыю ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 23.6.1941 у Магілёве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.2.1942 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа З. № 2669-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.