Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ЗВЕРАЎ Дзмітрый Пятровіч 

ЗВЕРАЎ Дзмітрый Пятровіч

[1901, Масква — ?], педагог. З сям’і службоўца. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выкладаў новую гісторыю ў Магілёўскім педагагічным інстытуце. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 23.6.1941 у Магілёве. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.2.1942 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Магілёўскага абл. суда 25.5.1957. Асабовая справа З. № 2669-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".