Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГРАКОВІЧ Вікенцій Антонавіч
[1901, в. Расохі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў заатэхнікам у саўгасе «Горкі-Апчак» Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў васьмярых дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 1.2.1945. Асуджаны за «здраду радзіме» 24.11.1945 да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены 29.1.1950. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.11.1960. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 16808-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.