Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГРАКОВІЧ Вікенцій Антонавіч 

ГРАКОВІЧ Вікенцій Антонавіч

[1901, в. Расохі Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў заатэхнікам у саўгасе «Горкі-Апчак» Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў васьмярых дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 1.2.1945. Асуджаны за «здраду радзіме» 24.11.1945 да 5 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Вызвалены 29.1.1950. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.11.1960. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 16808-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".