Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КАСМАЛЬСКІ Пётр Антонавіч
[1900, мяст. Краслаўка Дзвінскага пав. Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілскі р-н, Латвія — 1938, ?], артыст. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Беларускім тэатры оперы і балета. Арыштаваны 17.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 46, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 11.5.1933 за «збор і перадачу звестак шпіёнскага характару» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Тэльманаўскім раёне (Казахская ССР). Другі раз асуджаны «тройкай» НКВД 11.2.1938 як «член контррэвалюцыйнай групіроўкі, якая існавала ў Тэльманаўскім раёне» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.11.1957. Асабовая справа К. № 11270-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.