Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » КАСМАЛЬСКІ Пётр Антонавіч 

КАСМАЛЬСКІ Пётр Антонавіч

[1900, мяст. Краслаўка Дзвінскага пав. Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілскі р-н, Латвія — 1938, ?], артыст. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Беларускім тэатры оперы і балета. Арыштаваны 17.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. К. Маркса, д. 46, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 11.5.1933 за «збор і перадачу звестак шпіёнскага характару» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Тэльманаўскім раёне (Казахская ССР). Другі раз асуджаны «тройкай» НКВД 11.2.1938 як «член контррэвалюцыйнай групіроўкі, якая існавала ў Тэльманаўскім раёне» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.11.1957. Асабовая справа К. № 11270-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".