Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДУБОВІК Аляксандр Іпалітавіч
[1900, Мінск — ?], службовец, верагодна, брат Паўла Дубовіка. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1918—19 радавы Чырвонай арміі, удзельнічаў у баях, пад Варшавай трапіў у палон. Падчас арышту загадчык вытворчасці гальванічнага цэха Мінскага велазавода. Арыштаваны 23.4.1949 у Мінску па адрасе: вул. Чкалава, д. 15, кв. 1. Асуджаны 1.6.1950 за «антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Кізелаўскі канцлагер МДБ Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл., у 1952 у Валагодскую вобл. (ст. Шэксна). Вызвалены ў 1956. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР у снеж. 1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 7529-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.