Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ДУБОВІК Аляксандр Іпалітавіч 

ДУБОВІК Аляксандр Іпалітавіч

[1900, Мінск — ?], службовец, верагодна, брат Паўла Дубовіка. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1918—19 радавы Чырвонай арміі, удзельнічаў у баях, пад Варшавай трапіў у палон. Падчас арышту загадчык вытворчасці гальванічнага цэха Мінскага велазавода. Арыштаваны 23.4.1949 у Мінску па адрасе: вул. Чкалава, д. 15, кв. 1. Асуджаны 1.6.1950 за «антысавецкую агітацыю» да 7 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Кізелаўскі канцлагер МДБ Молатаўскай (цяпер Пермскай) вобл., у 1952 у Валагодскую вобл. (ст. Шэксна). Вызвалены ў 1956. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР у снеж. 1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 7529-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".