Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГОРАЎ Уладзімір Яфімавіч
[1900, Веліж Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл. — 20.6.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту ваенны аташэ СССР у Іспаніі, камбрыг. Арыштаваны 25.1.1938 у Маскве па адрасе: Лубянскі праезд, д. 17, кв. 26. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.6.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.10.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.