Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга I  » ГОРАЎ Уладзімір Яфімавіч 

ГОРАЎ Уладзімір Яфімавіч

[1900, Веліж Віцебскай губ., цяпер Смаленская вобл. — 20.6.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў членам ВКП(б). Падчас арышту ваенны аташэ СССР у Іспаніі, камбрыг. Арыштаваны 25.1.1938 у Маскве па адрасе: Лубянскі праезд, д. 17, кв. 26. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.6.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 13.10.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".