Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КЛІМ Канстанцін Пятровіч
[1900, в. Шані Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 4.12.1937, Масква, НКВД], студэнт. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту студэнт 5 курса «МІІТа» (?). Арыштаваны 4.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Пятроўскія лініі, д. 2, кв. 331. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 27.11.1937 за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 15.9.1989.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 1, p. 494]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.